\"Могилевская Хоругвь\"

Форум клуба клуба исторической реконструкции
Текущее время: 26-04, 05:45

Часовой пояс: UTC + 3 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ 1 сообщение ] 
Автор Сообщение
СообщениеДобавлено: 14-04, 21:51 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 10-04, 01:51
Сообщения: 135
Откуда: Могілевъ
Бохан Ю. Мсцiслауская салада i верагоднасць ужывання падобных шлемау у Вялiкiм Княстве Лiтоускім.

Взято с:
http://bel-knight.com/armoury/viewarticle.php?article=6


На пачатку лета 1994 г. у г. Мсціславе Магілёускай вобласці быу выяулены шлем. Ён знаходзіуся на водмелі ракі Віхры, каля Зарачанскага маста, у глеістым слаі, адкуль быу выпадкова выцягнуты сеткай мясцовага рыбака. 4 лістапада 1994 г. шлем перададзены у Мсціслаускі гісторыка-археалагічны музей. Захаванасць шлема выдатная, калі не лічыць пашкоджанняу у цемянной і патылічнай частках, дзе маецца эначная зігзагападобная трэшчына, краі якой месцамі паедзены іржой; можна меркаваць, што шлем лопнуу ад моцнага удара яшчэ да траплення на дно ракі. У цэлым нязначная каразіяванасць баявога нагалоуя абумоулена, верагодна, яго заглыбленнем у глей, пра што сведчыць шэраваты накіп на ніжняй і сярэдняй частцы шлема.

Тыпалагічна шлем належыць да так званых саладау (анг. sallet, ням. Schaller, фр. salade, італ. celata). Упершыню салада (celata), якая з'яуляецца хутчэй за усё, італьянскім вынаходніцтвам, узгадваецца у 1407 г. у "інвентары Ганзагау". У Германіі падобныя шлемы фіксуюцца пад тэрмінам "tschaladen" y спісах 1425-1426 гг., а на землях бліжэйшага суседа Вялікага Княства Літоускага - Польшчы яны фігуруюць як "lepka", "lapka " і г.д. з 1416 г. У якасці баявога шлема салады былі пашыраны у Еуропе у ХV - першай чвэрці ХVІ стст., хаця выкарыстоуваліся яны і пазней, галоуным чынам як частка даспеху для турніру тыпу "Rennen" альбо "Scharfrennen" (на вострых коп'ях).

У аснове генезіса салады ляжау надзвычай папулярны у другой палове ХІV - пачатку ХV стст. "баскінет" - завостраны зверху шлем з падоужанымі з бакоу і ззаду краямі звона, што дазваляла бараніць вушы і карак воіна. На тэрыторыі Італіі баскінет эвалюцыянавау у двух накірунках. У выніку скруглення яго спічастага завяршэння і выгінання тыльнага края звона узнікла уласна "celata" - адкрыты шлем з даволі плыткім звонам і кароткім, загнутым угару напатылічнікам. У другім выпадку, пашырэнне бакавых краёу эвона прывяло да трансфармацыі баскінета у т. зв. барбуту, якая бараніла не толькі вушы, але і шчокі, выступаючы пераважна у выглядзе паузакрытага глыбокага шлема, прарэзанага спераду шчылінай у форме літары Т.

У Цэнтральнай Еуропе ужо у сярэдэіне ХV ст. сялада была найбольш папулярньім відам баявых нагалоуяу. Тут сфармавалася так званая "нямецкая салада", характэрнымі рысамі якой былі глыбокі, прарэзаны гарызантальнай зрокавай шчылінай-візурай звон, які закрывау верхнюю частку твару, і доугі напатылічнік. Будучы у прынцыпе паузакрытым шлемам, "нямецкая салада" магла выступаць і як шлем цалкам закрыты пры умове дадання металічнага падбародніка (ням. Bart ), які засланяу ніжнюю частку твару і абапірауся на грудную частку кірасы. "Нямецкія салады" маглі быць як глухімі, так і з рухомай заслонай. Па канструкцыйных і функцыянальных асаблівасцях глухія салады набліжаліся да капалінау (шлемау у выглядзе капелюша з апушчанымі палямі, якія таксама часам праразала візура), салады з заслонай - да прылбіц. Менавіта да глухіх "нямецкіх саладау" і належыць мсціслаускі экзэмпляр.

Вага шлема (у неачышчаным стане) - каля 2100 г. Ён выраблены з цэльнага кавалка жалеза і мае характэрную скругленую форму звона, завальцаваныя па зрэзу краі якога злёгку адгінаюцца вонкі, а ззаду плауна пераходзяць у доугі выгнуты напатылічнік. Даужыня шлема - 355 мм (самы канец напатылічніка, прыблізна на 10 мм абламаны), максімальная шырыня па краях - 225 мм, вышыня - каля 220 мм. Уздоуж шлема праходзіць рабро, больш выражанае спераду і згладжанае ззаду, якое падзяляе ашем на 2 сіметрычныя палавіны. Даужыня рабра - каля 655 мм. Наверсе шлема рабро пераходзіць у сегментападобны сплошчаны грэбень даужынёй 250 MM i шырынёй 27 мм.

Дадзеныя аб вышыні шлема могуць быць недакладннмі, паколькі усе вымярэнні праводзіліся у паходных умовах, без наяунасцi абсталявання, што абцяжарвала высвятленне шэрагу паказчыкау.

У пярэдняй частцы шлема, на вышыні 55 мм ад краю і прыблізна на адным узроуні з пераходам звона у напатылічнік змяшчаецца візура даужынёй 180 мм i шырынёй 6 мм. Яна аддзяляе лобную частку звона ад нерухомай паумаскі, што ахоувае верхнюю частку твару. Паумаска выступае наперад ад лобнай часткі на 10 мм, прычым верхні край паумаскі, надсечаны па лініі рабра, гарызантальна загінаецца усярэдзіну і стварае своеасаблівы кар-нізік перад візурай.

Пяршапачаткова шлем меу высцілку, што мацавалася да звона дзесяццю нітамі. Восем нітау размяшчаюцца на узроуні візуры і пераходу звона у напатылічнік (дзве з іх не эахаваліся), а яшчэ дзве - над візурай. Дыяметр акруглых плешак нітау - 9 мм, пляскатых шайбау унутранага боку, на якія наклёпваліся канцы стрыжняу і якія непасрэдна прыціскалі высцілку да эвона - 12 мм. Ha месцы адной са страчаных нітау захавалася адтуліна дыяметрам 3 мм.

Шлем падобнага тыпу упершыню выяулены не толькі на Беларусі, але і ва усёй Усходняй і часткова Цэнтральнай (Польшча) Еуропе. He фігуруюць глухія салады і у іканаграфіі гэтых зямель. Усё гэта дазваляе лічыць мсціслаускую знаходку унікальнай. Бліжэйшы аналаг ёй маецца у зборах Музея Нямецкай Гісторыі у г. Берліне. Даужыня берлінскай салады - 375 мм, шырыня - 212 мм, вышыня - 225 мм, вага - 2 120 г. Яна датуецца 70-мі гг. ХV ст. і належыць да майстэрні нюрнбергскага платнера, пра што сведчаць два кляймы (гарадскі і самога вытворца) на напатылічніку. He выключна, што пасля ачысткі шлема з Мсціслава таксама удасца выявіць клеймы, якія укажуць на месца яго вырабу. Цалкам верагодна, што гэта быу адзін з нямецкіх гарадоу, бо ужыванне у Вялікім Княстве Літоускім прывазной і у тым ліку нямецкай зброі, асабліва прадстаунікамі вышэйшых сацыяльных слаёу, не было у ХV-ХVІ стст. рэдкасцю. Так, напрыклад, большасць прадметау узбраення ХVІ ст. з Нясвіжскай збраёуні мела, паводле каталогау 1926 і 1927 гг., нюрнбергскае і аугсбургскае паходжанне. Вядомым нюрнбергскім майстрам Кунцам Лохнерам была між іншым выраблена каля І555 г. і салада для турніра тыпу "Rennen", што з'яулялася часткай гарнітура Мікалая Радзівіла Чорнага.

Як шырока і з якога часу выкарыстоуваліся салады на землях Вялікага Княства Літоускага высветліць складана. Звесткі аб ужыванні тут падобных шлемау прыносяць галоуным чынам толькі дадзеныя іканаграфіі, нумізматыкі і сфрагістыкі не раней ХV ст. У той жа час у пісьмовых крыніцах пакуль не удалося выявіць ніякіх асобных тэрмінау, якія маглі б служыць для пазначэння гэтага віда баявых нагалоуяу, што у значнай ступені абумоулена яуным недахопам у дакументах Вялікага Княства 2-й паловы ХV - пачатку ХVІ стст. любой інфармацыі аб узбраенні. Нельга таксама адмауляць магчымасці фігуравання саладау пад тэрмінамі, выкарыстоуваемымі і для акрэслення іншых тыпау шлемау, у прыватнасці пад тэрмінам "прылбіца". Так, у 1469 г. пан Якуб Неміровіч Шчыт патрабавау ад свяйго дзяка Фёдара за наданне яму вайтоуства у сяле Бацыковічах Вельскага павета хадзіць "с нами або с нашыми наследки на войну с кушею у панцерю з обсеичом и с прылбицою... на своем коне добром", тады як вядома, што у гэты час у Еуропе, у тым ліку у суседняй Польшчы, тэрміналагічны уплыу якой у ваеннай сферы быу у ВКЛ значнейшым, найбольшай папулярнасцю у конных apбaлeтчыкау карысталася якраз салада.

Што тычыцца іканаграфіі Вялікага Княства Літоускага, то салады тут упершыню прадстаулены на мініяцюрах Радзівілаускам летапісу, створанага, верагодна, на усходнім ускрайку дзяржавы - у Смаленску ці Полацку у 1486-1495 гг. На старонках гэтага летапісу салады фігуруюць двойчы , прычым адзін раз як адкрыты шлем, а другі раз як шлем з заслонай. Тры разы фіксуюцца тут падбароднікі, хаці толькі аднойчы у спалучэнні з саладай, у той час як у двух астатніх выпадках - у камплекце са сфераканічным шлемам "рускага" тыпа і увогуле без ніякага баявога нагалоуя. Салада ахоувае галаву вершніка "Пагоні" з так званай "літоускай" пячаткі Аляксандра Ягелончыка, якая выкарыстоувалася гэтым князем з 1492 г. У часы кіравання Аляксандра падобныя шлемы з'яуляюцца таксама на манетах Вялікага Княства Літоускага (паугрош і дэнарый).

Шырока прадстаулены салады на славутай карціне невядомага мастака "Бітва пад Воршай", якая была створана не пазней 20-х гг. ХVІ ст. Разам з прылбіцамі малодшага гыпу ("армэ") яны складаюць асноуную частку баявых нагалоуяу як кавалерыі, так і пяхоты ліцвінскага боку, прычым усе салады маюць заслоны, ідэнтычныя заслонам прылбіц. На жаль, нельгя дакладна вызначыць, галовы якіх ваяроу бароняць гэтыя шлемы - уласна ліц-вінау, прыйшоушых пад Воршу у складзе паспалітага рушэння, ці польскіх наёмнікау. Адказ на гэтае пытанне можна было б знайсці, "апазнаушы" асобу даводцы цяжказбройных капійшчыкау, побач з якім паказаны зброяносца са сцяжком з гербам "Тромбы", аднак падобнае апазнанне з'яуляецца справай нялёгкай, паколькі ажно два выбітныя удзельнікі Аршанскай бітвы мелі такі герб. У выніку адны даследчыкі атаясамляюць вышэйназванага даводцу з кірауніком апалчэння Вялікага Княства Юрыем Радзівілам, у той час як іншыя - з Янушам Свярчоускім, што стаяу на чале "служэбных".

Калі гаварыць пра час і абставіны, пры якіх мсціслауская салада магла трапіць на дно Віхры, то характар пашкоджанняу шлема (трэшчына у цемянной і патылічнай частках) сведчыць на карысць яго страты у баявых варунках, верагодна недзе у канцы ХV - пачатку ХVІ стст., калі у ваколіцах Мсціслава адбыуся шэраг ваенных сутыкненняу паміж сіламі Вялікага Княства Літоускага i ягонага галоунага праціуніка на усходзе - Маскоускай дзяржавы (1500, 1502, І5І4 гг.). Найбольшую увагу прыцягвае паход 1502 г. маскоускіх ваявод на чале з князем С. I. Мажайскім: "приидоша воеводы ко Мстиславлю ко граду Ноября 4, в четверток, и срете их из града князь Михайло Ижеславскнй, зять княже Юрьев Лугвеньевича, да великого князя Александра Литовского воевода Остафей Дашковичь з двором великого князя заставою и з желныри. И снидошася полци вместо, и Божиею милостию одолеша полци великого князя Ивана Васильевича Московстии, и многих Литвы изсекоша, тысящ с седмь, а иных многих поимаша, и знамена их поимаша, а князь Михайло едва утече во град". Месца гэтай няудалай для Вялікага Княства Літоускага бітвы (хаця страты ліцвінскага боку, напэуна, завышаны маскоускім летапісцам) дакладна невядома, аднак калі улічыць, што яна адбывалася непадалёк ад замка (гэта вынікае з тэкста летапісу) і прыняць ва увагу характар мясцовага рэльефа, то найбольш рэальным месцам сутычкі падаецца поплау Віхры акурат у раёне цяперашняга Зарачанскага маста. Разам з тым варта адзначыць, што было б занадта паспешлівым адназначна звязваць мсціслаускую знаходку з якой небудзь канкрэтнай падзеяй, зафік-саванай у пісьмовых крыніцах.

Нельга таксама з упэуненасцю сказаць, кім была згублена салада - апалчэнцам Вялікага Княства ці наёмным жаунерам, якія ужо на пачатку ХVІ ст. пачыналі размяшчацца у беларускіх гарадах нават падчас замірэнняу з непрыяцелем, выступаючы практычна у якасці пастаяннага войска. Дзякуючы гэтаму верагоднасць таго, што гаспадаром шлема з'яуляуся наёмнік, уяуляецца даволі высокай. У той жа час салада наурадці магла належыць каму-небудзь з маскоускіх ваяроу, аддаваушых яуную перавагу арыентальнаму узбраенню, таму знойдзены у Мсціславе шлем уяуляе, як падаецца, даволі значную цікавасць для вывучэння узбраення ваяроу Вялікага Княства Літоускага канца ХV - пачатку ХVІ стст.

Изображение

Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ 1 сообщение ] 

Часовой пояс: UTC + 3 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения

Найти:
Перейти:  
cron
Powered by Forumenko © 2006–2014
Русская поддержка phpBB