\"Могилевская Хоругвь\"

Форум клуба клуба исторической реконструкции
Текущее время: 29-03, 17:22

Часовой пояс: UTC + 3 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ 1 сообщение ] 
Автор Сообщение
СообщениеДобавлено: 14-04, 22:54 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 10-04, 01:51
Сообщения: 135
Откуда: Могілевъ
Ю.В. Кітурка.
Мячы з калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Калекцыя мячоў ГДГАМ пачала фарміравацца з першых гадоў існавання музея. На сённяшні дзень яна налічвае 6 арыгіналаў 10-16 ст., а таксама некалькі новатвораў, выкананых на працягу 1920-1990-х гг. для большай атракцыйнасці музейных экспазіцый і ўпрыгажэння прыватных інтэр'ераў1. Сапраўдную навуковую каштоўнасць уяўляюць толькі арыгінальныя мячы, якія з'яўляюцца крыніцай аўтэнтычнай інфармацыі аб мінулым.
Працэс ідэнтыфікацыі і лакалізацыі мячоў у гістарычным часе і прасторы даволі складаны. Паколькі мячы з'яўляліся адным з асноўных відаў зброі ў Еўропе на працягу 8-16 ст., у еўрапейскім і расійскім зброезнаўстве 20 ст. аб іх было накоплена шмат інфармацыі. Найбольш аўтарытэтныя вучоныя, такія як Я.Петэрсэн (Нарвегія), Р.Оўкешот (Вялікабрытанія), А.Кірпічнікаў (СССР), М.Глосак (Польшча), правялі маштабныя дасле-даванні і распрацавалі метады і спосабы класіфікацыі еўрапейскіх мячоў. Іх творы даюць магчымасць даволі ўпэўнена датаваць і лакалізаваць знач-ную колькасць мячоў, якія захаваліся ў Еўрспе. Піянерам у галіне сістэма-тызацыі мячоў быў нарвежац Я.Петэрсэн, які яшчэ ў 1919 г. апублікаваў сваю класіфікацыю сярэднявечных еўрапейскіх мячоў. Пазнейшыя даследчыкі ўжо абапіраліся на яго працу, як, напрыклад, савецкі зброезнаўца А.Кірпічнікаў, што ў 1960-х гг. прыстасаваў класіфікацыю Петэрсэна да мячоў 9-12 ст. Кіеўскай Русі, таму ў далейшым аўтар яе называе "класіфікацыяй Петэрсэна-Кірпічнікава". Сваім шляхам у вывучэнні мячоў пайшоў брытанец Р.Оўкешот, які прыкладна ў той жа час цалкам перапрацаваў класіфікацыю Петэрсэна і дапоўніў яе мячамі да 16 ст. Польскі даследчык М.Глосак, у сваю чаргу, у 1970-1980-х гг. дапоўніў класіфікацыю Оўкешота і выкарыстаў яе для вызначэння мячоў Цэнтральнай Еўропы. Паколькі гэты рэгіён найбольш блізкі да Панямоння, апошняя класіфікацыя, якая ў далейшым азначаецца як "Оўкешота-Глоска", з'яўляецца найбольш карыснай для апрацоўкі мячоў з калекцыі ГДГАМ. Аднак для дакладнай лакалізацыі і поўнага апісання прадметаў з дадзенай калекцыі неабходна карыстацца і першай, і другой класіфікацыямі, якія дапаўняюць адна другую.
Традыцыйна лічыцца, што меч — халодная доўгая зброя з прамым двухбаковавострым клінком, адкрытай рукаяццю і крыжавінай для аховы кісці рукі — трапіў на землі Беларусі з Заходняй Еўропы ад германцаў. Мячы маюць вельмі доўгую гісторыю — з'яўленне зброі падобнага тыпу на тэрыторыях старажытных цывілізацый Егіпта і Месапатаміі адносяць да сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н.э. У еўрапейскай цывілізацыі меч таксама пачынае прысутнічаць з эпохі бронзавага веку. У 7 ст. да н.э. у Заходняй Еўропе з'явіліся першыя мячы з жалеза. 3 таго часу меч на працягу двух тысячагоддзяў (да 16 ст.) ужывалі як баявую зброю, а да 18 ст. —як атрыбут пры ўрачыстых цырымоніях. Дакладны час з'яўлення заходнееўрапейскіх мячоў у Беларусі на сённяшні дзень цяжка акрэсліць. Упэўнена можна казаць толькі пра тое, што з 9 ст. жыхары Падняпроўя і Падзвіння ўжо ведалі меч — ім быў узброены практычна кожны вараг. Русы-варагі былі не толькі своеасаблівым выклікам-ферментам, які стымуляваў дзяржаватворчыя працэсы ва ўсходніх славян, але і далучылі беларускія землі да агульнаеўрапейскага гістарычнага працэсу. Праз іх еўрапейскія мячы распаўсюджваліся на нашых землях і з таго часу меч праходзіў прыкладна тыя самыя стадыі развіцця, што і ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе.
У сярэднявеччы на беларускіх землях, як і ва ўсёй Еўропе, меч стаў неад'емнай часткай узбраення воіна-дружынніка, а таксама сімвалам феадальнага строю. Гэта была моцная, каштоўная і самая ганаровая зброя. Мячом можна было рубіць, пазней — калоць і паспяхова адбіваць удары нападаючага. У баі мячамі адзін на адзін праціўнікі мелі роўныя шансы. Таму меч быў прызнаны зброяй, вартай чалавека гонару, і меў знакавы сэнс - ён ператварыўся ў культавую рэч, з ім было звязана многа момантаў у рыцарскім этасе. Адначасова меч успрымаўся як зброя воіна-хрысціяніна, як сімвал абаронцы веры. Меч займаў важнае месца ў шматлікіх абрадах таго часу: на ім прыносілі прысягу, выкарыстоўваючы яго як замену крыжа, мячом пасвячалі ў рыцары, мячом апярэзвалі разам з благаслаўленнем тых, хто ішоў на вайну, меч ламалі на магіле апошняга мужчыны ў родзе, нават радавод па мужчынскай лініі называлі "паходжанне па мячу". 3 13 ст. у каталіцкай Еўропе меч быў узняты на найвышэйшы ўзровень рэчавых атрыбутаў міжнароднай палітыкі - рымскія папы пасылалі асвечаны ў ноч на Божае Нараджэнне меч разам з шапкай і поясам найбольш заслужаным каталіцкім манархам2. I сёння меч з'яўляецца не толькі сімвалам вайны, але і справядлівасці, гонару, вайсковага рангу і прызнання вайсковага майстэрства.
На нашых землях меч таксама сімвалізаваў княжацкую ўладу. Мечнік - чалавек, які займаў пасаду ў судовай княжацкай адміністрацыі — называўся так таму, што насіў меч як сімвал справядлівасці. У 13-16 ст. у Вялікім княстве Літоўскім мячы былі масавай зброяй. У беларускіх гарадах існавалі цэхі мечнікаў, дзе галоўным экзаменам на званне майстра лічыўся выраб мяча. На працу над такім мячом давалася 12 тыдняў. Мячы кавалі з выкарыстаннем тэхналогіі зваркі пруткоў з жалеза, якія каваннем выцягвалі ў даўжыню, складвалі ўдвая і зноў кавалі. Такая аперацыя паўтаралася некалькі разоў і ў выніку атрымлівалі цвёрдыя і пругкія клінкі. Мячы з калекцыі ГДГАМ створаны па такой тэхналогіі, на іх паверхні добра відаць неаднародная структура металу, дзе побач з навугляроджанымі ўчасткамі ёсць палоскі мяккага жалеза з невысокім утрыманнем вугляроду.
Мячы з калекцыі ГДГАМ адлюстроўваюць асноўныя этапы, якія праходзіў гэты від зброі на нашых землях з 10 да пачатку 16 ст. Найбольш раннім з'яўляецца меч КП-28786, які датуецца 950-1100 гг. (Табл. III, 1). Ён быў выпадкова знойдзены ў 1975 г. на тэрыторыі вытворчага аб'яднання "Азот" у час капання катлавана пад комплекс "Капралактам-2". Захаванаспь мяча даволі дрэнная: іржа, значныя ракавіны па ўсёй паверхні, клінок амаль поўнасцю страчаны.
Чаранок рукаяці плоскі. Паступова звужваецца дa наверша. 3-за вялікіх ракавін іржы кавальскія знакі ці іх сляды вылучыць немагчыма. Наверша па форме нагадвае гарызантальна выцягнуты авал з двума значнымі сіметрычна размешчанымі паглыбленнямі на верхнім краі. На плоскіх паверхнях наверша захаваліся сляды аздобы, з якіх можна разглядзець выразна паглыбленую лінію, нанесеную паралельна ніжняму краю. Крыжавіна не замацавана, прамая, паступова звужваецца да канцоў. Клінок моцна карадзіраваны, дол неглыбокі, пачынаецца пры насадцы. У 55 мм ад асновы відаць след выбітага знака, які падобны на падкову. Памеры: агульная даўжыня мяча - 240 мм, даўжыня чаранка - 93 мм, шырыня чаранка пры клінку - 28 мм, крыжавіна - 165 мм, наверша - 34x78x15 мм, даўжыня клінка - 115 мм, шырыня клінка пры аснове- 51 мм.
Па класіфікацыі Петэрсэна-Кірпічнікава меч цалкам адпавядае тыпу "Y", на што выразна паказваюць абрысы наверша3. Час бытавання падобных мячоў даследчыкамі акрэсліваецца з 950 да 1050 г. Па класіфікацыі Оўкешота-Глоска клінок можа быць аднесены да тыпу "X", крыжавіна дакладна ўваходзіць у тып "1", а наверша найбольш падобна да тыпу "С"4. Оўкешот час існавання тыпу "X" вызначае ад 900 да 1225 г.
Кірпічнікаў на тэрыторыі Старажытнай Русі прыводзіць толькі тры мячы тыпу "Y", прычым месцы іх знаходак — Прыладажжа, Смаленшчына, Кіеў — дакладна адпавядаюць асноўным пунктам шляху з варагаў у грэкі. Акрамя таго, мячы тыпу "Y" найчасцей сустракаюцца ў Скандынавіі, хаця даследчыкі лічаць, што яны прадукаваліся ў Заходняй Еўропе (магчыма, на Рэйне). Апошняе меркаванне тым не менш не супярэчыць думцы аб тым, што гэтыя мячы былі пакінуты на землях старажытнай Русі варагамі.
Месца знаходкі мяча — тэрыторыя сучаснага Гродна недалёка ад берага Нёмана, але на даволі значнай адлегласці ад цэнтра горада (больш 5 км)—можна растлумачыць тым, што меч быў страчаны менавіта варагам у выпадковым месцы5 ў той час, калі горада яшчэ не было. Гэта падцвярджае меркаванне, паводле якога варагі з'яўляліся ў Панямонні ў 10 ст., заплываючы ў вусце Нёмана з Балтыкі са сваімі звычайнымі мэтамі гандлю ці рабунку6. Аднак права на існаванне мае і іншая версія з'яўлення мяча ў Гродне: ён мог быць прынесены нейкім княжацкім дружыннікам — як варажскага, так і славянскага паходжання — у 11 ст. з Падняпроўя альбо земляў паўднёвай Беларусі, калі адбывалася славянская каланізацыя Панямоння і старажытны Гарадзен ужо быў заснаваны.
Да 1000-1100 гг. адносіцца меч КП-3482 (Табл. III, 2), знойдзены ў в. Бацікі пры раскопках 7 і перададзены ў Гродзенскі музей Х.Цяцерскім 8. Захаванасць: клінок мяча практычна поўнасцю знішчаны іржой, чаранок і наверша захавалі толькі агульныя абрысы формы. Меч быў рэстаўрыраваны Б.Ф.Кудзінавым у маі 1999 г.: апрацаваны растворам ортафосфарнай кіслаты, зняты шматлікія слаі іржы, у выніку чаго засталіся толькі тонкія палоскі металу; для замацавання клінка было вырашана ўзяць яго ў своеасаблівы "саркафаг" з зацвярдзеўшага нітралаку, для чаго была зроблена ванна па форме клінка, якая была запоўнена лакам; дадзены спосаб дазволіў перакрыць доступ кіслароду да жалеза клінка і ўзмацніць яго; недахопам можна лічыць пузыркі ў лаку.
Чаранок рукаяці плоскі, паступова звужваецца да наверша. Наверша мае выгляд часткі выпуклага дыска альбо лінзы. Крыжавіна прамая, у сячэнні квадратная. Пры аснове клінка відаць пачатак дола, палова клінка адламана і страчана. Памеры: агульная даўжыня мяча - 500 мм, даўжыня чаранка - 95 мм, крыжавіна - 203 мм, наверша - 35x85x21 мм, даўжыня клінка - 362 мм, шырыня клінка пры аснове - 50 мм.
Па класіфікацыі Оўкешота-Глоска клінок мяча адносіцца да тыпу "X", наверша—да тыпу "А", крыжавіна — да тыпу " 1". Найболып верагоднае датаванне — 1000-1100 гг.
У працы М.Глоска ўпамінаюцца два падобныя мячы, адзін захоўваецца ў Музеі Войска Польскага ў Варшаве, другі — у Ваенным гістарычным музеі ў Празе, месца іх знаходак невядома. Абодва мячы па класіфікацыі Оўкешота-Глоска адносяцца: па клінку — тып "X", па навершы — тып "А", па крыжавіне — тып "3", датаваныя 11 ст 5. Падобныя па форме мячы апублікаваны А.Надольскім у калектыўным творы па полькай вайсковай тэхніцы, дзе яны таксама аднесены да 11 ст 10.
Дакладна месца вытворчасці мяча на сённяшні дзень вызначыць немагчыма. Але месца, дзе ён быў знойдзены, у 11 — першай палове 12 ст. акрэсліваецца як памежжа рассялення дрыгавічоў і мазаўшан. На жаль, па даступных звестках зразумець, каму з іх належала паселішча, з якога паходзіць меч, зараз немагчыма. Такім чынам, меч можа быць аднесены як да першых, так і да другіх, тым больш, што воіны абодвух плямёнаў у вызначаны час карысталіся такой зброяй.
Меч КП-80615/1, які датуецца 1230-1250 гг. (Табл. III, 3), з'яўляецца часткай археалагічнага скарбу. Ён знойдзены разам з іншымі прадметамі ўзбраеішя і рыштунку ў кряг.явіку 1988 г. на левым беразе Нёмана ў 1,5 км ад Старога замка ў Гродне ніжэй па цячэнню. Захаванашь: клінок напалову разламаны, пяро моцна праржавела (ёсць скразныя ракавіны), на астатніх частках таксама шматлікія ракавіны, крыжавіна і наверша не замацаваны.
Чаранок. рукаяці паступова звужваецца да наверша. На адным з бакоў чаранка пры аснове шгампам выбіты кавальскі знак, які нагадвае паўкруглы шчыт з незразумелай выявай. Крыжавіна мае дугападобную форму, з загнутымі ўбок клінка канцамі, полая ў сярэдзіне. Наверша складаецца з дзвюх частак, ніжняя з якіх нагадвае ладдзю, а верхняя мае форму сферы з двума процілеглымі выступамі і служыць накрыўкай. У сярэдзіне наверша пустое, магчыма. выкарыстоўвалася для захавання рэліквій. Клінок разламаны прыкладна напалову. Мае з абодвух бакоў дол на 1/3 шырыні паласы. які цягнецца ад насадкі амаль на ўсю даўжыню клінка. У 30 мм ад насадкі з абодвух бакоў клінка выбіты сігнатуры, якія з-за дрэннай захаванасці практычна немагчыма разабраць. На адным баку на працягу каля 170 мм можна разглядзець фрагменты літар, змешчаных у два радкі, ромбік, скрыжаваныя рыскі. На другім баку значкі таксама пачынаюцца прыкладна ў 3 см ад насадкі і цягнуцца на 175 мм. Гэтая сігнатура пачынаецца двума радамі папярэчных крэсак (кожная даўжынёй 2 мм), выбітых праз 3 мм на працягу 105 мм. Далей ідуць завіткі, якія складаюцца ў адмысловы ўзор. Завяршаецца сігнатура чатырма мальтыйскімі крыжамі, якія змешчаны ромбам. Памеры: агульная даўжыня мяча - 915 мм, даўжыня рукаяці - !70 мм, шырыня чаранка пры аснове-32 мм, крыжавіна- 115 мм, наверша-55x87x32 мм, даўжыня клінка -745 мм (325+420 мм), шырыня клінка пры аснове-49 мм.
Па класіфікацыі Оўкешота-Глоска можна акрэсліць толькі тып клінка— "XIIIb". Крыжавіна і наверша ў гэтых аўтараў не вызначана. Па класіфікацыі Кірпічнікава меч адносіцца да тыпу "II".
Наяўнасць на клінку крыжоў мальтыйскага тыпу і літар, якія падобныя на лацінскія, даказвае, што клінок выкананы ў Заходняй Еўропе (магчыма, на германскіх землях). Аднак манціроўка рукаяці носіць выразныя рысы (формы наверша і крыжавіны), якія сведчаць аб яе стварэнні на тэрыторыі старажытнарускіх княстваў. Такое спалучэнне з'яўляецца вельмі незвычайным. Як правіла, у сярэднязеччы мячы каваліся адным майстрам, а апраўляліся другім. Але выраб мяча адбываўся ў межах аднаго цэха ці горада. Формы аправы дадзенага мяча склаліся яшчэ ў 9-11 ст. у Заходняй Еўропе і былі пераняты ў Старажытнай Русі. У 13 ст. для заходнееўрапейскіх мячоў яны былі ўжо архаічнымі і ўжываліся толькі на старажытнарускіх землях. Для тлумачэння гэтай з'явы можна прапанаваць дзве версіі. Паводле першай, высокаякасны клінок мяча быў мэтананакіравана закуплены ў Заходняй Еўропе асобна і апраўлены на нашых землях адпаведна густам мясцовых воінаў. Па другой, меч быў цалкам выкананы на Захадзе, але па нейкіх прычынах яго арыгінальная рукаяць была пашкоджанна і заменена мясцовай. Аднак тое, што старая аправа проста не была адноўлена, гаворыць зноў жа аб патрабаваннях мясцовых воінаў. У любым выпадку атрымліваецца, што мячу мэтанакіравана надалі выразныя мясцовыя рысы, што сведчыць аб даволі высокай самаацэнцы сваёй уласнай культуры нашымі продкамі.
Вельмі важным для датавання і тлумачэння мяча з'яўляецца той факт, што разам з ім былі знойдзены рэчы, якія складаюць амаль поўны баявы рыштунак вершніка пачатку-сярэдзіны 13 ст.: наканечнікі кап'я і суліцы, жалязка баявой сякеры, стажковы шлем з рэшткамі барміцы, спражкі (вялікая і малыя для мацавання астрогаў), цуглі, шпілька і тры астрогі. А.К.Краўцэвіч, які першы апрацаваў і апублікаваў гэты археалагічны клад, выказаў думку, што гэта магло быць месца пахавання мясцовага воіна-феадала. 3 гэтым можна было б пагадзіцца, тым больш што меч у кладзе быў разламаны напалову (гэта было часткай пахавальнага абраду), але тады ўзнікаюць дадатковыя пытанні: чаму астрогі тры і дзе чалавечыя астанкі? Аднак у любым выпадку, незалежна ад таго, як меч трапіў на бераг Нёмана — у выніку пахавання ці быў схаваны разам з іншымі рэчамі і пазней не знойдзены — гэтая зброя несумненна належыць да кола помнікаў, якія акрэсліваюць узровень узбраення воінаў-дружыннікаў Гарадзеншчыны ў 13 ст.
Меч КП-81099, які закуплены музеем ад прыватнай асобы ў жніўні 2000 г.", датуецца 1280-1370 гг. (Табл. III, 4). Захаванасць: значныя ракавіны па ўсёй паверхні, штых клінка і адзін з канцоў крыжавіны адламаныя, клінок злёгку пагнуты.
Чаранок рукаяці плоскі, паступова звужваеццада наверша. 3 абодвух бакоў чаранка ёсць нечытальныя насечкі, якія, магчыма, з'яўляюцца кавальскімі знакамі. Наверша ў плане з кожнага боку мае выгляд неправільнага васьмікутніка. 3 правага і левага бакоў наверша зроблены круглыя паглыбленні дыяметрам прыблізна 15 мм, у якіх таксама можна разглядзець сляды знакаў. Крыжавіна не замацавана, дугападобная, выгнута ў бок клінка. Яе канцы загнуты ў адваротны бок, да рукаяці. Клінок раўнамерна звужваецца да вастрыя. Неглыбокі дол пачынаецца на чаранку (15 мм ад крыжа) і цягнецца на 1/3 даўжыні клінка. Пры аснове з абодвух бакоў клінка відаць сляды знакаў. На адкым баку ў 41 мм ад насадкі можна разглядзець роўнаканцовы крыж з раздвоенымі канцамі папярэчак, узяты ў акружнасць (Табл. III, 4а). Знак выкананы гравіраваннем і інкрустацыяй бронзай. Дыяметр акружнасці каля 16 мм, крыж — 12x12 мм. На другім баку ў 21 мм ад насадкі таксама ёсць круглы знак. На жаль, бронза з яго поўнасцю страчана, таму выяву ў акружнасці дакладна вызначыць цяжка (Табл. III, 46). Памеры: агульная даўжыня мяча - 1005 мм, даўжыня рукаяці - 250 мм, шырыня чаранка пры аснове -30 мм, крыжавіка - 216 мм, наверша 50x55x34 мм, даўжыня клінка - 755 мм, шырыня клінка пры аснове - 54 мм.
Па класіфікацыі Оўкешота-Глоска клінок адносіцца да тыпу "ХІІІа", наверша найбольш адпавядае тыпу "Н2", крыжавіна — тыпу "1b". Падобныя мячы былі шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай Еўропе з канца 13 да другой паловы 14 ст. Па агульнай колькасці мячоў гэтага тыпу, якія захаваліся да нашых дзён, можна зрабіць выснову, што яны знаходзяцца на другім месцы па папулярнасці, уступаючытолькі тыпу "ХVІа".12 Знаходжанне дадзенага класічнага рыцарскага мяча на землях Вялікага княства Літоўскага сведчыць аб іх уключэнні ў арэал еўрапейскай культуры. Можна таксама ўпэўнена сцвярджаць, што гэты меч выкарыстоўваўся ў часы самай напружанай барацьбы з крыжакамі, калі ўзбраенне войска ВКЛ хутка змянялася пад уплывам вайсковага майстэрства яго праціўнікаў, зброя якіх у той час знаходзілася на найвышэйшым еўрапейскім узроўні.
Меч КП-31044 датуецца 1350-1450 гт. (Табл. III, 5). Як і калі меч трапіў у ГДГАМ дакладна высветліць немагчыма". Захаванаспь: моцна карадзіраваны, нават пачатковую шырыню клінка пры насадцы дакладна вызначыць немагчыма, крыжавіна адсутнічае.
Чаранок рукаяці плоскі, паступова звужваецца да наверша. Наверша моцна пашкоджана, дэфармавана, аднак па частцы, якая захавалася, можна зрабіць выснову, што яно было грушападобнае і васьміграннае. Клінок пры аснове ў сячэнні шасцігранны, далей пераходзіць у рамбічны. У 46 мм ад насадкі можна разглядзець частку знака, які пачаткова выглядаў як роўнаканцовы крыж з раздвоенымі канцамі папярэчак, узяты ў акружнасць (Табл. III, 5а). Дыяметр акружнасці каля 10-11 мм, крыж — 8x8 мм. Знак быў выкананы інкрустацыяй бронзай. Магчыма, гэты значок з'яўляецца толькі часткай больш складанай выявы кляйма. Памеры: агульная даўжыня мяча- 1082 мм.даўжынярукаяці-232 мм; шырыня чаранка пры аснове-20 мм; наверша - 53x49x41 мм, даўжыня клінка - 850 мм; шырыня клінка пры насадцы (з-за карозіі яўна зменшана) - 40 мм.
Па класіфікацыі Оўкешота-Глоска клінок належыць да тыпу "ХУа", наверша — тыпу "Т2".
Меч адлюстроўвае эвалюцыю, якая адбывалася ў развіцці формаў паўночна- і цэнтральнаеўрапейскіх мячоў з сярэдзіны 13 ст. У выніку змен клінок мяча станавіўся больш тонкім і прызначаўся для моцнага колюча-га ўдара. Цалкам верагодна, што гэты меч мае дачыненне да заключнага этапу вайны з крыжакамі. Аднак калі звярнуцца да працы М.Глоска, то най-большая колькасць мяччў тыпу "XV а" і вельмі падобнага да яго тытгу "XVII" зафіксавана на тэрыторыі Чэхіі і Славакіі (8 з 15 і 9 з 22)'4. Гэта дае падста-вы меркаваць, што дадзены меч мог быць звязаны з вядомым гістарыч-пым эпізодам 1422 г.—прапановай гусітамі Вялікаму князю Вітаўту чэшскай кароны і каранаваннем замест яго князя Жыгімонта Карыбутавіча, якога Вітаўт паслаў у Чэхію з 5-тысячным войскам. Магчыма. меч быў прынесены на нашыя землі якім-небудзь рыцарам з гэтага войска.
Меч КП-8929, які датуецца 1490-1550 гг. (Табл. III, 6), быў знойдзены ў Цеханаўцы напачатку 1920-х гг. і перададзены ў Гродзенскі музей Х.Цяцерскім" 16. Захаванасць: пакрыты чорным зацвярдзелым слоем вокіслаў і іржы, штых клінка адламаны.
Чаранок рукаяці плоскі, паступова звужваецца да наверша 17. Наверша ў выглядзе сплюшчанай сферы, вертыкальна падзелена на дзевяць долек (накшталт апельсінавых). Крыжавіна плоская, з загнутымі ў бок клінка пашыранымі канцамі, на якіх можна разглядзець рэшткі геаметрычнага арнаменту. Са знешняга боку мяча да крыжавіны прыварана ахоўная дужка ў выглядзе паўакружнасці дыяметрам каля 77 мм. Клінок раўнамерна звужваецца да вастрыя. у сячэнні ромбападобны. Памеры: агульная даўжыня мяча - 950 мм, даўжыня рукаяці -215 мм, шырыня чаранка пры насадцы - 18 мм, наверша - 33x43 мм, даўжыня клінка-735 мм,шырыня клінка пры насадцы-31 мм.
Па класіфікацыі Оўкешота-Глоска клінок адносіцца да тыпу "ХVа", наверша найбольш адпавядае тыпу "R", крыжавіна—тыпу "6". Мяркуючы па наяўнасці дужкі на крыжавіне і форме наверша можна сцвярджаць, што меч адпавядае ўзроўню развіцця вытворчасці халоднай зброі ў эпоху Рэнесансу, таму яго належьшь датаваць не раней за канец 15 ст., а хутчэп за ўсё — пачаткам 16 ст. Прысутнасць дадзенага мяча на землях ВКЛ пацвярджае ўключэнне гэтых гэрыторый у агульнаеўрапейскі гістарычны працэс і адлюстроўвае змену перыядаў Сярэднявечча і Адраджэння.
Мячы, якія захоўвакшца ў ГДГАМ, амаль цалкам адлюстроўваюць эвалюцыю гэтага віду ўзбраення на нашых землях у 10-16 ст. Меч 950-1050 гг. з'яўляецца імпартам з Захаду і адначасова сведчьшь аб сувязях Панямскня са Скандынавіяй, а таксама аб тоеснасці ўзбраення мясцовых воінаў і дружыннікаў Падняпроўя і Падзвіння. Меч 11 ст. можа быць трактаваны як рэч памежжа, якую аднолькава маглі выкарыстоўваць суседнія плямёны. Меч з клада першай паловы 13 ст. уяўляе сабой своеасаблівае спалучэнне еўрапейскага клінка і мясцовай аправы і з'яўляецца ўнікальным прыкладам развіцця форм мячоў на нашых землях. Мячы канца 13 - пачатку 16 ст., якія з аднолькавай ступенкю верагеднасці можна адносіць як да імпартнай, так і мясцовай вытворчасці, гавораць аб высокай ступені ўніфікацыі еўрапейскага ўзбраення ў той час, а таксама аб уключэнні беларускіх тэрыторый у сферу еўрапейскай культуры.

http://img-fotki.yandex.ru/get/2/demetr ... 34886_orig

Табл.III
__________________________________________________________

1 Сярод апошніх — двуручны меч "фламберг" з надпісам "Drink Blut", які неаднаразова публікаваўся ў папулярных выданнях як узор зброі крыжаносцаў. Належыць заўважыць, што такую трактоўку гэтага даволі старанна выкананага новатвора, які да 1939 г. аздабляў інтзр'ер маёнтка Патоцкіх у Рутцы (сёння Падляшскае ваяводства Рэспублікі Польшча), можна растлумачыць толькі невысокім узроўнем зброезнаўства ў Беларусі. У той час, калі з'явіўся такі тып мячоў, крыжаносцаў ужо не было. Акрамя таго, можна з поўнай упэўненасцю сцвярджаць, што чалавек, які рабіў гэты меч, сапраўднага фламберга не бачыў, а ў якасці ўзора карыстаўся нейкім малюнкам (магчыма, з "Энцыклапедыі зброі" Бехайма).

2 Пачынаючы ад папы Аляксандра III было выслана 27 мячоў, 8 з якіх атрымалі Польскія каралі і Вялікія князі Літоўскія: Казімір Ягелончык у 1448 г., Жыгімонт II у 1525 г., Жыгімонт Аўгуст у 1540 г. (меч быў зламаны над яго труной у 1572 г. як знак згасання дынастыі Ягелонаў), Стэфан Баторый у 1580 г., Уладзіслаў IV у 1625 г., Міхал Карыбут Вішнявецкі ў 1672 г., Ян III Сабескі ў 1684 г„ Аўгуст III у 1726 г.

3 Кирпичников А.Н. Древнерусское оружие. Вып. 1. Мечи и сабли ІХ-ХШ вв. — М.-Л.: Наука, 1966. — С. 20, 34.

4 Glosек М. Міесze srodkowoeuropejskie z Х-ХV w. — Warszawa: Wyd. Geologiczne, 1984. — s. 24-29, І78.

5 Прычыны, па якіх меч быў пакінуны там, дзе яго знайшлі ў 1975 г., на сённяшні дзень высветліць немагчыма, таму што месца знаходкі поўнасцю знішчана ў час будауніцтва, а звестак аб тым, ці быў там які-небудзь археалагічны помнік, не захавалася.

6 Думка аб сувязі дадзенага мяча з варагамі ўжо была выказана Катлярчуком А. (Котлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў — Менск: Энцыклапедыкс, 2002.— С.28.), Дзярновічам С.Д. (Дернович С.Д. Североевропейские древности эпохи викингов в матернальной культуре Белорусского Понеманья // Матэрыялы па археалогіі Беларусі: Навук. збор. / Нав. рэд.: А.М.Мядзведзеў. — Мінск: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 2003. — № 7. — С. 17-19) і некаторымі іншымі даследчыкамі.

7 Jodkowski J. Мuseum w Grodniе. Sprawozdanie z сzynnosci zа rоk 1923. - Grodno, 1924. - S. 29-30.

8 Цяцерскі Хенрык, граф, у міжваенны час меў маёнтак у Баціках (Бельскі павет Беластоцкага ваяводства). Як аматар, ён цікавіўся гісторыяй і археалогіяй і ў 1923 г. перадаў у Гродзенскі музей два мячы (з Цеханаўца і з Бацікаў), наканечнік дзіды (са Слаўшчыны), наканечнік рагаціны (з Мельніку), усходні пісталет, ствол да ўсходняга пісталета, 4 нажы, больш за 60 манет. У 1924 г. пры яго ўдзеле ў музей была перададзена старажытная вайсковая харугва, знойдзеная на гары касцёла у Сямятычах.

9 Glosek М. Міесze srodkowoeuropejskie z Х-ХV w. — Warszawa: Wyd. Geologicznne, 1984. — S. 24-29.

10 Роlska technika wojskowa do 1500 roku / Pod red. А.Nadolskiego. — Warszawa: Оficyna
Naukowa, 1994. — S. 42.

11 Меч быў выпадкова знойдзены ў пачатку 1990-х гг. у Панямуні (прыгарад Гродна), у летняй кухні аднаго з прыватных дамоў, дзе ён быў закапаны ў земляную падлогу. Ніякіх іншых звестак ад здатчыка не атрымана.

12 Glosek М. Мiecze srodkowoeuropejskie z Х-ХV w. — Warszawa: wyd. Geologiczne, 1984. — S. 28.

13 У фонды ГДГАМ перададзены галоўным захавальнікам Палхоўскай С.П. у 1988 г. Гэты меч можа паходзіць з даваенных збораў музея, але можа быць і так, што ён здадзены ў фонды ў 1950-1960-я гг., але адразу дакументаваць яго не сталі з-за дрэннай захаванасці.

14 Glosek М. Мiecze srodkowoeuropejskie z Х-ХV w. — Warszawa: wyd. Geologiczne, 1984. — S. 28-29.

15 Jodkowski,J. Museum w Grodnie. Sprawozdanie z czynnosci za rok 1923. – Grodno, 1924. – S. 29-30

16 Гл. зноску ,№ 8

17 На знешнім баку чаранка рукой Ю.Ядкоўскага (заснавальніка і першага дырэктара Гродзенскага музея) зроблены белай фарбай надпіс у два радкі ..СІEHANOWІЕС Р. ВІЕLSKI" (..Цеханавец павет Бельскі”). Побач з гэтым надпісам чырвонай фарбай пастаўлены івентарны нумар ,.1633".


Последний раз редактировалось Жин 14-04, 22:58, всего редактировалось 1 раз.

Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ 1 сообщение ] 

Часовой пояс: UTC + 3 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения

Найти:
Перейти:  
cron
Powered by Forumenko © 2006–2014
Русская поддержка phpBB